Аддис Абеба - Каханне текст песни

Текст
Чаму на душы замест сонейка хмары?
Чаму рэдкі госць — усмешка на твары?
Зусім не складаны адказ на пытанні —
У нашым жыцці не хапае кахання.
Чаму нашыя дзеці гуляюць у вайнушку?
Чаму хлопчык мэціць з рагаткі у птушку?
Чаму падымаем мы свой позірк да неба
Толькі тады, калі нам штосьці трэба?

Кахайце адзін аднаго,
І знікне сумота, і высахнуць слёзы.
Напоўніце душы святлом,
Няхай у сэрцах расквітнеюць мімозы.

Не шмат аддаем, але шмат патрабуем,
Мы супраць сябе чамусьці ваюем,
І не разумеем мы простага сэнсу —
Жыць у шмат разоў лепш з каханнем у сэрцы.
Сонейкам свеціць у нябёсах каханне,
Кажа цяплом нам сваё прывітанне,
Толькі каханне — дарога да Бога,
Да Бога няма шляха другога.

Вялікі дзякуй, кажу Табе, Божа,
За тое, што ў свеце ўсё так прыгожа,
Але ж мы не бачым і ў дрыгву крочым,
Калі ласка, о Божа, расплюшчы нам вочы.
Напоўні каханнем кожнае сэрца,
Няхай свет кахання па зямля разальецца.
Шмат часу стаім мы на лютым марозе
І стукаем у дзверы на сваім жа порозе.

Текст песни Аддис Абеба - Каханне Каханне
Рейтинг 4.9 из 5 звезд - 98 оценок
Исполнитель: Аддис Абеба

Поделись с друзьями