Верасы - Родны мой горад текст песни

Текст
Музыка: Васіля Раінчыка
Словы: Уладзіміра Некляева

1. Песняй журлівай, крылом жураўліным,
Зорак суніцамі
Першым спатканнем і першым расстаннем
Горад мой сніцца мне

Прыпеў:
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

2. Пад блескавічным і сонечным небам
Днём і парой начной,
Светлы і чысты, як ветразь надзеі,
Горад вясны маёй.

Прыпеў:
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

3. Закалыхалі начныя праспекты
Клёны з таполямі…
Толькі б чакалі у горадзе гэтым,
Толькі б нас помнілі.

Прыпеў:
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

Текст песни Верасы - Родны мой горад Родны мой горад
Рейтинг 4.5 из 5 звезд - 109 оценок
Исполнитель: Верасы

Поделись с друзьями