Песняры - Литвинка текст песни

Текст
Літвінка,дзяўчынка,
Прыгажуня,каханка,
З табою спаткацца,
Я спяшаюся ранкам;

Літвінка,дзяўчынка,
Недасяжная мара,
Мне людзі казалі,
Што з табою мы пара;

Прыпеў:
Яе косы- струмень шаўковы,
Яе вусны-водар мядовы,
І яскравы прамень захован,
У бяздонных вачах,
Яе постаць-танней рабіны,
Яе погляд-сіней ручаіны,
І няма прыгажэй дзяўчыны,
Чым вайтова дачка!

Літвінка,дзяўчынка,
Белакрылая птушка,
Увосень з табою,
Заручыцца я мушу;

Літвінка,дзяўчынка,
У цэркву да шлюбу,
Цябе,як птушынку,
На руках несці буду;

Текст песни Песняры - Литвинка Литвинка
Рейтинг 4.8 из 5 звезд - 87 оценок
Исполнитель: Песняры

Поделись с друзьями