Песняры - Александрына текст песни

Текст
Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
"На мурамскай дарожцы стаялі тры сасны".
Цяпер магу прызнацца - тады пачаў кахаць,
Цябе з ніякай кветкай не мог я параўнаць.

Александрына, цяпер прыйшла зіма.
Александрына, шукаю я - няма...
Александрына, і з песьняй ты цьвіла.
Александрына, якою ты была?

Сказаць, што васілёчак, - дык фарба ў ім адна,
Сказаць, што ты лілея, - сьцюдзёная ж яна.
Сказаць, што ты званочак, - ды ўсіх жа мала іх,
Такою ты здалася ў семнаццаць год маіх.

Александрына, цяпер прыйшла зіма.
Александрына, шукаю я - няма...
Александрына, і з песьняй ты цьвіла.
Александрына, якою ты была?

Текст песни Песняры - Александрына Александрына
Рейтинг 4.8 из 5 звезд - 42 оценок
Исполнитель: Песняры

Поделись с друзьями