Неизвестен - Беларуская калыханка текст песни

Текст
Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)

Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі і стрыжы.
Сьпяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Прыпеў.

Текст песни Неизвестен - Беларуская калыханка Беларуская калыханка
Рейтинг 4.8 из 5 звезд - 44 оценок
Исполнитель: Неизвестен

Поделись с друзьями