Крамбамбуля - Госьцi текст песни

Текст
Панаехала гасьцей з іншаземных абласьцей
Не - няправільна: гасьцёў з іншаземных абласьцёў
Вось прыехалі ўсе: містэр, пані, гер, місье
Сi-сіньёраў і мадам - прахадзіце, гаспада

Вось прыехалі яны: і паненкі і паны
У край суворы катаклізмаў са сваіх капіталізмаў

Прыпеў:
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці
Дзейсьці штосьці

2.
Павялі тады мужчынаў мы у музэй вайны айчыннай
Павялі тады жанчынаў мы на каву капучына
Усе па-рознаму балбочуць, капучыну піць не хочуць
А з музэю госьці ўпоталь знеслі пару кулямётаў

Кажуць, гэта нам карысна - ўзмаганне з глабалізмам
А яшчэ карысна нам самагонкі па сто грам

Прыпеў:
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці
Гэта госьці

3.
Любяць госьці самагонку, маюць густ даволі тонкі
Бо тэкіла ром і віскі - гэта ўсё па глабалістку
Вось разьвітвацца ўжо час, што ж, чакайце ў госьці нас
І рыхтуйце там свае куантро і драмбуе

Прыпеў (4 разы):
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці ёсць няма кагосьці
Госьці, госьці, госьці
Хтосьці з кімсьці дзейсьці штосьці

Текст песни Крамбамбуля - Госьцi Госьцi
Рейтинг 4.5 из 5 звезд - 33 оценок
Исполнитель: Крамбамбуля

Поделись с друзьями