J-mors - Яна текст песни

Текст
Кожны вечар новы бераг, кожную раніцу вайна
Ланцужком аблокаў шэрых
Прыглядзіся: зноў яна!
Ты забыўся і ўспомніў, ты ўспомніў і забыўся
Вецер на яе далонях… хлопец, як ты памыліўся!

Яна дапаможа табе, нават калі зусім не кахае цябе!
А ты не здавайся, ідзі, і ведай: яна таксама шукае цябе…

Быццам падаў ліст кляновы, аксамітная дарога…
Сыйдзе ноч, дзень прыйдзе новы, а гатоў зусім нямнога!
А навокал тлум і людзі, і ніхто табе не скажа,
Дзе яно, каханне наша,
І ці нешта з яго будзе…

Текст песни J-mors - Яна Яна
Рейтинг 4.6 из 5 звезд - 81 оценок
Исполнитель: J-mors

Поделись с друзьями