Данчык - Беларусачка текст песни

Текст
Музыка Юрыя Семянякi, словы Алеся Ставера

Я гляджу на твае косы русыя -
Не магу наглядзецца нiяк -
Беларусачка, беларусачка,
Дарагая сяброўка мая.

У краёх незнаёмых, нязведаных,
Буду ў радасцi я цi ў журбе,
Беларусачка, беларусачка,
Не забуду нiколi цябе.

Я вярнуся к табе, сiнявокая,
Калi ў кветкi адзенецца гай,
Беларусачка, беларусачка,
Ты хоць зрэдку мяне ўспамiнай!

Текст песни Данчык - Беларусачка Беларусачка
Рейтинг 4.5 из 5 звезд - 50 оценок
Исполнитель: Данчык

Поделись с друзьями